Пасля аварыі кіроўца кінуў у машыне свайго параненага брата і ўцёк

Здарэнне адбылося на навагодняе свята каля вёскі Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна.



24-гадовы хлопец кіраваў "жыгулямі", пры гэтым у яго не было пасведчання кіроўцы. У выніку, аўтамабіль выляцеў з дарогі і перакуліўся.



Як паведамляе БЕЛТА, 30-гадовы брат кіроўцы атрымаў раненні і пазней, па дарозе ў бальніцу, памёр. Сам вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Як можна меркаваць, ён пакінуў у машыне параненага брата. Хлопца затрымалі ў выніку плана "Перахоп".



Агулам за апошнія суткі ў нашай краіне адбыліся 14 дарожна-транспартных здарэнняў. Агулам у Беларусі зафіксавана 720 злачынстваў, здзейсненыя тры забойствы.
 

Здымак з архіву. Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі