Пасля адбіткаў пальцаў у Беларусі пачалі браць адбіткі абутку

Напярэдадні Дня волі ў Беларусі ў грамадскіх актывістаў акрамя адбіткаў пальцаў пачалі браць яшчэ і адбіткі абутку. Ці не першы гэтую новую працэдуру прайшоў лідэр каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Мінску Аляксандр Макаеў. Яму патэлефанаваў следчы крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС і сказаў, што яго тэлефон трапіў у нейкі "чорны спіс", ды прапанаваў прыйсці на допыт. Нібыта, гэта адбываецца ў рамках расследавання справы аб абрабаванні пункта абмену валют у адным з мінскіх гіпермаркетаў.

У Макаева ўзялі тлумачэнні і прапанавалі здаць адбіткі пальцаў ды не толькі:

"Ён прапанаваў здаць адбіткі пальцаў. На гэта я сказаў, што ў сувязі з мітынгам прадпрымальнікаў у мяне і ў Маскоўскім РУУС ужо бралі адбіткі, хай бяруць з картатэкі. На што ён прапанаваў яшчэ здаць і адбіткі абутку. І я пагадзіўся... Напэўна, яны нейкія эксперыменты праводзяць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі