Пасля 6 гадоў працы ў Гішпаніі гродзенка ўчыніла самагубства на радзіме

50-гадовая жанчына працавала 6 гадоў у сонечнай краіне, і калі яна вярнулася дадому, у яе адразу з'явіўся дэпрэсіўны стан. Як кажуць сыны, гэты стан звязаны збольшага з доўгай адарванасцю ад родных і сяброў.
Самагубства жанчыны адбылося у мінулую пятніцу, хаця ў суботу яна павінна была ісці на прыём да псіхатэрапеўта, куды яе запісалі дзеці. Аднак, як кажуць у пракуратуры Ленінскага раёна Гродна, яна наглыталася таблетак і пырнула сябе нажом у жывот. Дактары ледзь змаглі яе выратаваць.

Па факце самагубства заведзена крымінальная справа, і жанчына знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі