Пашынян не паедзе ў Мінск на Еўразійскі міжурадавы савет

Пашынян не паедзе ў Мінск на Еўразійскі міжурадавы савет

Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян знаходзіцца ў адпачынку. На час адпачынку яго заменіць выканаўца абавязкаў першага віцэ-прэм'ера Арарат Мірзаян, піша panarmenian.net

Мірзаян паведаміў. што ён заменіць Пашыняна і на міжнародным узроўні. У прыватнасці, ён будзе прадстаўляць Арменію на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску. Пасяджэнне пройдзе 27 лістапада з удзелам кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыграна Саркісяна. Старшыняваць на саміце будзе расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.

Пашынян знаходзіцца ў адпачынку з 26 лістапада па 5 снежня ўключна — для ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Не так даўно армянскі палітык выказваў прэтэнзіі да беларускага кіраўніка. Ён абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў выдачы азербайджанскаму боку закрытай інфармацыі пра АДКБ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі