Пашкевіч: незалежнасць, свабода, справядлівасць — наша нацыянальная ідэя сёння

Пашкевіч: незалежнасць, свабода, справядлівасць — наша нацыянальная ідэя сёння

29 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — шэф-рэдактар часопіса Arche, кандыдат гістарычных навук, даследчык беларускага нацыянальнага руху першай паловы ХХ стагоддзя Алесь Пашкевіч.


У адрозненне ад паўстання Кастуся Каліноўскага, якое не было падтрыманае “шырокімі масамі” і засталося амаль выключна паўстаннем эліты, пратэст 2020 года стаў сапраўды народным. Беларусы прадэманстравалі імкненне да незалежнай, свабоднай і справядлівай дзяржавы, перакананы Алесь Пашкевіч.


Пра тое, ці здольныя беларусы нарэшце пабудаваць сваю не толькі незалежную, але і свабодную, справядлівую і нацыянальна арыентаваную дзяржаву, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Пашкевічам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі