Вы тут

Пасажыраў цягніка Мінск — Вільня высадзілі ў Гудагаі праз пустую скрыню

Фота: Белсат

Пасажыраў цягніка Мінск — Вільня сёння высадзілі на станцыі Гудагай, бо ў адным з вагонаў знайшлі падазроны прадмет. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на чытачоў, якія скантактаваліся з рэдакцыяй.

Дзеля праверкі падазронай скрыні выклікалі супрацоўнікаў з Мінска. Пасажырам прапанавалі перасекчы мяжу пешшу, даставіўшы іх службовым транспартам у пункт пропуску Лоша, паведамляе БЕЛТА. Частка пасажыраў пагадзілася, частка засталася, некаторыя вырашылі вяртацца назад.

Пазней выявілася, што падазроны прадмет — звычайная пустая скрыня, якая не ўяўляе небяспекі.