Пасажыр аўтобуса ў Мазыры плюнуў на раварыста, а потым разам з кіроўцам збіў яго

Пасажыр аўтобуса ў Мазыры плюнуў на раварыста, а потым разам з кіроўцам збіў яго

У непрыемную сітуацыю трапіў мазырскі раварыст на вуліцы Пралетарскай, перадае тэлерадыёкампанія "Мазыр". 

Калі мужчына праязджаў міма аўтобуса ПАЗ, у акно плюнуў пасажыр і пацэліў яму ў твар. Быў плявок наўмысным або выпадковым, цяпер высвятляюць следчыя. Абодва бакі настойваюць на сваёй праўдзе. 

Раварыст дагнаў аўтобус, калі той спыніўся, каб высадзіць пасажыраў. Аднак высвятлення адносін скончылася бойкай. Пасажыр і кіроўца аўтобуса пабілі раварыста, дасталося і ровару. Усё гэта адбывалася на вачах у шматлікіх мінакоў. 

Калі хуліганы з'ехалі, раварыст выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па факце хуліганства, учыненага групай асобаў. Зламыснікам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі