Парушальнікаў мяжы будуць кусаць спецыяльныя сабакі

Памежнікі звярнуліся адразу ў тры інстытуты з незвычайным заданнем. Яны просяць вывесці спецыяльную “беларускую” пароду службовых сабак. Навукоўцам спатрэбіцца на гэта 10 гадоў. Да працы ўжо прыступілі ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Гродзенскім аграрным універсітэце і ў Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі Акадэміі навук. Дарэчы, на сёння ў памежных войсках служаць каля шасцісот сабак.

Мяжу ахоўваюць бельгійскія каўказскія, нямецкія і сярэднеазіяцкія аўчаркі, спаніелі, ратвейлеры і лабрадоры. брадоры. За адным разам навукоўцам далі заданне распрацаваць жаўнерска-сабачае спецменю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі