Парушальніка беларускай мяжы могуць адправіць на два гады за краты

Больш жорсткай стала адказнасць у Беларусі за парушэнне дзяржаўнай мяжы. У прыватнасці, прадугледжваецца пакаранне за наўмысны пераход дзяржмяжы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку альбо іншым чынам, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага пакарання за такое ж парушэнне.
На парушальніка можа быць накладзены штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

"Інтэрфакс" нагадвае, што за апошнія тры гады за парушэнне рэжыму перасячэння дзяржмяжы ў Беларусі былі распачатыя больш за 70 крымінальных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі