Партыя Сарказі і яго саюзнікі выйгралі мясцовыя выбары ў Францыі

Кааліцыя кансерватараў на чале з партыяй былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі "Саюз за народны рух” атрымала рашучую перамогу на мясцовых выбарах, перадае Agence France-Presse.

Кансерватары атрымалі большасць у генеральных саветах 66 дэпартаментаў са 101. Кіруючай Сацыялістычнай партыі сённяшняга прэзідэнта краіны Франсуа Аланда і яе саюзнікам удалося перамагчы ўсяго толькі ў 34 дэпартаментах. “Нацыянальны фронт” Марын Ле Пэн не здолеў атрымаць большасць ні ў адным з саветаў, але пры гэтым павялічыў сваю фракцыю амаль ва ўсіх дэпартаментах краіны.

Эксперты называюць вынікі галасавання індыкатарам палітычнага настрою французаў, якія ў 2017 годзе будуць выбіраць новага прэзідэнта.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі