Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

Партыя БНФ прыняла рашэнне зняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на паседжанні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня. Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў паседжання Франак Вячорка, сойм прыняў заяву пра тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца вольнымі і справядлівымі.
"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, былі абраныя толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты цалкам выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбарцамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў знімуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф.Вячорка. Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваныя 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. 31 жніўня ў Мінску пройдзе паседжанне прэзідыюма палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім ОДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелы або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі