Партыя БНФ вызначыць партыйнага кандыдата ў прэзідэнты вясной

Больш за дзесятак сябраў Партыі БНФ-прэтэндэнтаў на партыйнага кандыдата ў прэзідэнты краіны атрымалі тры месяцы, каб прадэманстраваць абгрунтаванасць сваіх амбіцыяў. Такое рашэнне днямі прыняў партыйны Сойм.  Раней меркавалася, што "адзіны кандыдат"-фронтавец можа быць вызначаны ўжо сёлета, цяпер жа гэты тэрмін перанесены на красавік-травень.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:

"Раней было рашэнне, каб галасаванне правесці ўжо ў гэтым годзе - на пачатку наступнага. А тут было прынята рашэнне, каб павялічыць выпрабавальны тэрмін".


Паводле словаў Івашкевіча, пасля 1 красавіка ў рэгіянальных арганізацыях Партыі БНФ будуць праведзеныя агульныя сходы. Усе шэраговыя сябры прагаласуюць па кандыдатурах, іх галасы будуць складзеныя і вызначыцца, хто атрымаў найбольшую падтрымку. Івашкевіч кажа, што калі партыйным кандыдатам стане старшыня партыі Лявон Баршчэўскі, "для таго, каб мець магчымасць стварыць шырокую кааліцыю ў сваю падтрымку", Баршчэўскі сыйдзе са сваёй пасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі