Партыя БХД выстаўляе на прэзідэнцкія выбары Віталя Рымашэўскага

Збіраць подпісы за кандыдата на прэзідэнта Віталя Рымашэўскага хоча каля тысячы чалавек. Менавіта столькі чалавек запісалася ў ініцыятыўную групу будучага кандыдата. Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Такім чынам, Віталь Рымашэўскі пойдзе на прэзідэнцкія выбары ад БХД. Спадар Севярынец лічыць, што для яго партыі ўдзел выбарах-2011 — гэта шанс рэальнай перамогі і шанс рэальна ўзяць уладу ў свае рукі. У часе будучай прэзідэнцкай кампаніі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” будзе працаваць “толькі на перамогу”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі