Парламент Беларусі пакуль не плануе разглядаць пытанне па Паўднёвай Асеціі

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пакуль не ўключана ў праект парадку веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрыецца 2 красавіка ў Мінску.
Як паведаміў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў, да цяперашняга часу прапаноўваецца ўключыць у праект парадку сесіі 34 пытанні, з якіх 16 законапраектаў плануецца разгледзець у 1 чытанні, 11- у другім.

Прапаноўваецца таксама разгледзець 4 дэкрэты прэзідэнта, а таксама і 3 законапраекты аб ратыфікацыі міжнародных дамоў. Парадак сесіі не канчатковы і па меры падрыхтоўкі законапраектаў, пытанні будуць уносіцца падчас сесій, адзначыў кіраўнік парламенцкай камісіі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі