Парашэнка: У Кіеў прыляціць прадстаўнік Расіі, перамовы — 8 чэрвеня

Паводле слоў Пятра Парашэнкі, прадстаўнік Расійскай Федэрацыі прыляціць у Кіеў для правядзення перамоваў па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.



Парашэнка адзначыў, што атмасфера для перамоваў была вельмі напружанай, тым не менш, "дыялог пачаўся". У бліжэйшы час Расія павінна прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Іншыя дамоўленасці пакуль не разгалошваюцца, інфармуе УНІАН.

Уладзімір Пуцін заявіў, што не можа не вітаць пазіцыю Пятра Парашэнкі ў справе неабходнасці неадкладнага спынення кровапраліцця на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, на думку расійскага кіраўніка дзяржавы, удзельнікамі перамоваў павінны быць кіеўскія ўлады і прыхільнікі федэралізацыі, а не Расія, "бо яна ў гэтым канфлікце не ўдзельнічае", паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі