Парашэнка павіншаваў Пуціна са святам і сказаў пра танкі

Як інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, Пётр Парашэнка "праінфармаваў Уладзіміра Пуціна пра яго план па ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны". Таксама прэзідэнты абмеркавалі "пытанні развіцця двухбаковых адносінаў".



Паводле слоў Пяскова, Парашэнка павіншаваў Пуціна з нацыянальным святам — Днём Расіі.



УНІАН, паведамляючы пра тэлефонную размову, спасылаецца на расійскія СМІ. Пазней стала вядома, што Парашэнка ў размове з Пуціным назваў "непрыймальнай" сітуацыю, калі праз мяжу з Расіі ва Украіну прарываюцца танкі.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі