Парашэнка дазволіў замежнікам служыць у Нацыянальнай гвардыі Украіны

Парашэнка дазволіў замежнікам служыць у Нацыянальнай гвардыі Украіны

27 снежня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў Закон "Аб унясенні змяненняў у Закон Украіны "Аб Нацыянальнай гвардыі Украіны" адносна ўдасканалення прававых асноў дзейнасці Нацыянальнай гвардыі Украіны". Вярхоўная Рада прыняла гэты закон 24 снежня.

Як піша censor.net.ua, закон удакладняе прававыя асновы дзейнасці і паўнамоцтвы Нацыянальнай гвардыі Украіны. Таксама ён рэгламентуе арганізацыю, парадак нясення службы падраздзяленняў Нацгвардыі ды іх узаемадзеянне з праваахоўнымі органамі, органамі мясцовага самакіравання і Міністэрствам абароны Украіны.

Акрамя таго, закон дае права іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія законна знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, добраахвотна праходзіць ваенную службу ў Нацыянальнай гвардыі.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі