"Парад роўнасці" прайшоў галоўнымі вуліцамі Варшавы(фота)

Каля 10 тысяч геяў, лесбіянак, бісэксуалаў, трансгендэраў і проста прыхільных ім людзей танцавалі, спявалі ды абліваліся вадой. Астатнія назіралі за імі з бакоў,балконаў ды вокнаў, а паліцыя сачыла, каб праціўнікі не закідалі парад яйкамі.

Апранутым у рознакаляровыя касцюмы ўдзельнікам параду прыйшлося зуісм несалодка ў амаль 40-градусную спёку.
Танцавалі на парадзе літаральна ўсе!






За дзяўчынамі-байкершамі з Варшавы рухаўся шматтысячны натоўп
А хлопчыкі-зайчыкі раздавалі ўсім навокал улёткі ды ўсмешкі
Без вады вытрымаць на сонцы каля 5 гадзін было практычна немагчыма

Паліцыя абараняла ўдзельнікаў Парада роўнасці ад праціўнікаў, якія кідаліся камянямі ды яйкамі. На шчасце, акрамя госця з Лондана ды паліцыянта нікога сур'ёзна не паранілі.
Паліцыянтам было значна больш цікава глядзець на парад, чым на яго праціўнікаў. Шмат хто з іх здымаў вясёлы, рознакаляровы і танцуючы натоўп на мабільнік.
Госці з Калумбіі і ЗША: дзве Амерыкі аб'ядналіся ў імя роўнасці
Надпіс на кашульцы: "Так, я менавіта такі, як ты падумаў!"
Падтрымаць удзельнікаў параду прыйшоў і намеснік галоўнага рэдактара Газеты Выборчай Пётр Пацэвіч(справа), які ў знак салідарнасці апрануўся ў жаночае адзенне
Разам сэкс-меншасцямі весяліліся і звычайныя двухполыя сем'і, некаторыя нават з дзецьмі. Адна маладая мама распавяла Еўрарадыё, што прывяла 2-гадовую дачку спецыяльна, каб тая вучылася любові і талерантнасці.
На парадзе не забыліся і пра 600-годдзе бітвы пад Грунвальдам. Надпіс на плакаце: "Пад Грунвальдам таксама змагаліся геі"
Пытанняў пра сэксуальную арыентацыю і ідэнтычнасць нікому не задавалі. Людзі з розных краін і з рознымі поглядамі вельмі лёгка знаходзілі паразуменне.

Госці з Германіі: "Няхай толькі кінуць у нас каменем, здыму пантофлі і запіхну шпільку куды трэба!"

Арганізатары парада хацелі давесці да варшавян і гасцей польскай сталіцы, што геі, лесбіянкі, бісэксуалы ды трансгендэры гэта цалкам звычайныя людзі, якіх можна кожны дзень сустрэць у краме, транспарце ці на працы


Некаторыя танцавалі на балконах, прыпынках ды нават сметніцах
Прагнаць Парад роўнасці ў Берлін контр-маніфестанты так і не здолелі

Сястра "Ордэна вечных індульгенцый" з Берліна: "Вялікія настаўнікі як Хрыстос, Будда і Мухамед вучылі людзей любові!"

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі