Папа Рымскі назваў Алімпіяду ў Японіі знакам надзеі ў пандэмію

Папа Францішак / Lauren DeCicca / Getty Images
Папа Францішак / Lauren DeCicca / Getty Images

Папа Рымскі Францыск падзякаваў арганізатарам, спартоўцам і “усім тым, хто робіць унёсак” у правядзенне Аліпіяды ў Токіа.

"Падчас пандэміі гэтыя Гульні пасылаюць сігнал надзеі, універсальнага братэрства ў святле здаровага спорту. Ды багаславіць Бог арганізатараў, спартоўцаў і ўсіх тых, хто робіць унёсак у гэта вялікае свята спорту", — цытуе пантыфіка ТАСС.

Алімпіяда ў Токіа праходзіць у рэжыме надзвычайнага становішча. Арганізатары Гульняў запэўніваюць, што робяць усё магчымае, каб не дапусціць пашырэння каранавіруса. Спартоўцы носяць маскі нават падчас цырымоніі ўзнагароджання. Дарэчы, сёння МАК вырашыў трохі змякчыць гэта правіла.

Прызнаючы, якое значэнне мае фота з алімпійскага пастамента для спартоўца, камітэт дазволіў уладальнікам медалёў на 30 секундаў зняць маскі, пазіруючы журналістам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі