Папа рымскі Францішак ударыў жанчыну па руках

Папа рымскі Францішак ударыў жанчыну па руках

Папа рымскі Францішак ударыў жанчыну па руках. Здарэнне адбылося на плошчы Святога Пятра ў Рыме, дзе пантыфік вітаў вернікаў — дзяцей і дарослых. На відэа відаць, што адна з жанчын з-за агароджы схапіла Папу рымскага за руку, калі ён ужо адвярнуўся і збіраўся сысці, ды не адпускала яе. Пантыфік вымушаны быў развярнуцца да яе, ён быў раздражнёны і, каб вызваліцца, ударыў па руках жанчыны. У наступнае імгненне ў сітуацыю ўмяшаліся ахоўнікі.

Здарэнне відавочна сапсавала навагодні настрой Папы рымскага Францішка. Пазней ён папрасіў прабачэння за інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі