Папа Рымскі Францішак: Трэцяя сусветная вайна ўжо абвешчаная

Папа Рымскі Францішак назваў жахлівым тое, што Расія ва Украіне выкарыстоўвае наёмнікаў. Таксама ён адзначыў гераізм украінскага народа ў жорсткай вайне.

"Расіяне думалі, што ўсё скончыцца за тыдзень. Але яны пралічыліся. Яны сустрэлі смелы народ, народ, які змагаецца за выжыванне і ў якога ёсць досвед такой барацьбы",перадае Бі-Бі-Сі словы пантыфіка.

Папа Францішак паведаіў, што спадзяецца сустрэцца з Патрыярхам Рускай Праваслаўнай Царквы Кірылам у верасні ў Казахстане. 

Пантыфік мяркуе, што вайна ва Украіне так чапляе нас таму, што гэта адбываецца недалёка. Але мала хто перажывае за войны, якія працягваюцца ў Афрыцы.

"Свет знаходзіцца ў стане вайны. Некалькі гадоў таму я сказаў, што мы перажываем Трэцюю сусветную вайну па частках. Так і ёсць, я лічу, што цяпер Трэцяя сусветная вайна ўжо абвешчаная. І мы павінны задумацца. Што адбываецца з чалавецтвам, якое за адно стагоддзе перажыло тры сусветныя вайны? Гэта дрэнна для чалавецтва, гэта бяда", — падкрэсліў ён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.