Папа Рымскі Францішак прадаў з аўкцыёна сваю Lamborghini

Папа Рымскі Францішак прадаў з аўкцыёна сваю Lamborghini

Папа Рымскі Францішак прадаў з аўкцыёна свой аўтамабіль Lamborghini, атрыманы ў падарунак ад кампаніі-вытворца ў лістападзе 2017 года. Раскошны аўтамабіль, на якім пантыфік паставіў уласны аўтограф, пайшоў з малатка за 715 тысяч долараў.

Сродкі перададуць непасрэдна папе — ён плануе накіраваць іх на дабрачыннасць. Грошы пойдуць у чатыры розныя дабрачынныя фонды.

Гэта белы аўтамабіль з аздабленнем ў традыцыйных колерах Ватыкана. Яго капот перасякаюць залатыя палосы. Кошт такой серыйнай машыны пачынаецца ад 170 тысяч еўра.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі