Папа Бенедыкт XVI падтрымлівае памкненне беларусаў да свабоды

Рымскі Папа Бенедыкт XVI заявіў, што Ватыкан будзе падтрымліваць беларусаў у іх законных памкненнях да свабоды і ўмацаванні дэмакратыі. Такія словы прагучалі на аўдыенцыі новых паслоў пры Святым Пасадзе. У іх ліку быў таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік.

Бенедыкт XVI падзякаваў паслу за цёплыя словы прывітання і адзначыў, што ён пазітыўна ацэньвае шматлікія змены, якія на цяперашнім этапе адбываюцца ў Беларусі.

Сatholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі