Панажоўшчына ў віцебскім бары: двух чалавек шпіталізавалі

Панажоўшчына ў віцебскім бары: двух чалавек шпіталізавалі

Непрыемна скончыўся для некалькіх віцяблянаў паход у бар у ноч з 5 на 6 верасня, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Мужчына, які вярнуўся з Расіі, паклікаў двух знаёмых адзначыць сустрэчу. На тэрасе крамы "Філіпок" па Маскоўскім праспекце яны разам выпівалі. Там кампанія пазнаёмілася з людзьмі за суседнім столікам і прапанавалі выпіць разам. Дзве кампаніі выпівалі разам, але праз нейкі час у іх пачалася сварка. Канфлікт перарос ў бойку, у якой былі задзейнічаныя не толькі кулакі, ногі ды крэслы, але і нож. 

Скончылася гэта тым, што двух мужчын прывезлі ў абласную клінічную лякарню з колата-рэзанымі ранамі. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Праваахоўнікі неўзабаве высветлілі ўсіх удзельнікаў бойкі і затрымалі іх. На трох мужчын пачалі крымінальную справу за замах на забойства.

Дарэчы, у самім бары не было трывожнай кнопкі для выкліку міліцыі. Праваахоўнікі некалькі разоў рабілі прапановы па ліквідацыі прычын і ўмоваў, якія спрыяюць правапарушэнням, але ўладальнік установы кожны раз іх ігнараваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі