Памёр знакаміты выканаўца фламэнка Пака дэ Люсія

У Мексіцы памёр легендарны выканаўца фламэнка Пака дэ Люсія. Музыку нечакана стала кепска падчас адпачынку ў Канкуне. Ён памёр па дарозе ў лякарню. Па папярэдніх дадзеных прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Мяркуецца, што Пака дэ Люсія будзе пахаваны на сваёй Радзіме - у Іспаніі.


Сапраўднае імя музыкі - Францыска Санчас Гомес. Ён нарадзіўся ў 1947 годзе ў Альхесірасе. Музыка пачаў граць на гітары ў 5 гадоў, а ў 11 ужо выступаў на конкурсах выканаўцаў фламэнка. Цікава, што нотную грамату музыка пачаў вывучаць толькі ў 44 гады. пака дэ Люсія лічыцца адным з самых вядомых у свеце выканаўцаў фламэнка і заснавальнікам стыля "новае фламэнка".
 

Фота: www.zimbio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі