Памёр вядомы савецкі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў

Памёр вядомы савецкі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў

У Мінску памёр вядомы беларускі дысідэнт савецкай эпохі Сяргей Ханжанкоў. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на яго ўдаву Алену Скам’янаву, былы палітвязень сканаў у сваёй кватэры пасля цяжкай хваробы.  

Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся 13 сакавіка 1942 года ў пасёлку Усць-Уціны Магаданскай вобласці ў сям’і былых палітзняволеных. У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск.

У траўні 1963 года яго разам з сябрамі арыштавалі савецкія спецорганы і засудзілі за “спробу зрабіць дыверсію” і за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў лагераў.

Ханжанкоў хацеў узарваць мінскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі. Пасля вызвалення ў 1973-м вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава. З 2002-га на пенсіі. Удзельнік I-га з’езду палітзняволеных.

Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі