Памёр праўладны прапагандыст Мікалай Шчокін
![Мікалай Шчокін / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szczokin-1212.jpg.webp?itok=fLA8WtWe)
Мікалай Шчокін / sb.by
Памёр праўладны аналітык, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. Яму было 49 гадоў. Да юбілею ён не дажыў усяго шэсць дзён.
Пра ягоную смерць паведаміў Юрый Васкрасенскі.
Зорны час Шчокіна наступіў у 2020-м. Апошнія два гады ён шмат выступаў у дзяржаўных медыях, апраўдваючы ўсё, што рабілі лукашэнкаўскія ўлады.
Прычыны смерці не паведамляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.