Памёр польскі акцёр Леанард Пятрашак. Яму было 86 гадоў, паведамляе pap.pl.
Пятрашак упершыню зняўся ў кіно ў 1957 годзе (агулам у яго каля 30 фільмаў). Самыя яго вядомыя працы — серыял "Чорныя тучы" (1973) і крымінальная камедыя "Ва-банк" (1981), і яе працяг — "Ва-банк-2" (1984) — роля банкіра Крамера. Ён працаваў у тэатрах Лодзі, Познані і Варшавы.
Леанарда Пятрашака пахаваюць на яго малой радзіме ў Быдгашчы.