Памёр першы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі

Памёр першы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі

23 лютага памёр першы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Анкуда, паведамляе hockey.by. Ён ачольваў арганізацыю ў 1992-1993 гадах.

Анкуда нарадзіўся ў 1930-м у Смаленску. У 1955 годзе скончыў БДУ. У 1960-1991 гадах быў кіраўніком Федэрацыі хакея БССР. Ён — заслужаны трэнер і дзеяч фізкультуры савецкай Беларусі. Пры ўдзеле Яўгена Анкуды ў мінскім парку Горкага адкрылі крыты каток (пра сваю хакейную дзейнасць ён расказаў у адным з інтэрв'ю).

23-24 лютага матчы экстралігі будуць пачынацца з хвіліны маўчання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі