Памёр чалавек, які прыдумаў “Кіндэр-сюрпрыз”

Часопіс Forbes ацэньвае капітал Мікеле Ферэра ў 23 млрд долараў. Ferrero Group валодае брэндамі Ferrero Rocher, Nutella, Kinder і Tic Tac.

Мікеле Ферэра узначаліў кампанію, заснаваную яго бацькам, у 1957 годзе. Зараз Ferrero Group кіруе малодшы сын Мікеле Ферэра Джавані, паведамляе ВВС.

Бацька Мікеле П'етра Ферэра яшчэ ў канцы Другой сусветнай вайны вырашыў выпускаць салодкі дэсерт у выглядзе сумесі арэхаў і какава-бабоў, аднак новы прадукт спачатку быў цвёрдым — яго трэба было рэзаць нажом. Праз некаторы час П'етра Ферэра здагадаўся зрабіць гэты дэсерт у выглядзе пасты — каб яе можна было намазаць на хлеб.

Мікеле Ферэра, пераняўшы справу бацькі, злёгку мадыфікаваў стары рэцэпт і ў 1964 годзе перазапусціў шакаладную пасту пад новай назвай Nutella, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце. Ферэра першым з італьянскіх кандытараў пачаў экспансію свайго бізнесу за мяжу, і ў 1967 годзе заходнегерманскае аддзяленне кампаніі пачало вытворчасць шакаладу пад брэндам "Kinder", які цяпер аб'ядноўвае цэлую лінейку сусветнавядомай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі