Памёр былы міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Данько

Памёр былы міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Данько

На 77-м годзе жыцця памёр былы міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Данько, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Ён быў на чале міністэрства ў 1994 годзе, да гэтага некалькі гадоў займаў пасаду намесніка міністра.

Данько — ураджэнец Карэліцкага раёна. У міліцыі пачаў служыць у Мінску ўчастковым у 1965-м. Да пачатку 1980-х стаў начальнкам упраўлення аховы грамадскага парадку МУС БССР. У 1985-1991 гадах кіраваў міліцыяй у Гродзенскай вобласці. Пасля сыходу з пасады міністра чатыры гады ўзначальваў Акадэмію МУС Беларусі.

У траўні 2018 года памёр яшчэ адзін міністр унутраных спраў БССР (у 1984-1990 гадах) — Віктар Піскароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі