Памёр былы галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Барыс Эрын

22 лютага на 87-м годзе жыцця памёр колішні галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барыс Эрын.
Купалаўскі тэатр ён узначальваў з 1964 па 1968 гады. Таксама ён актыўна супрацоўнічаў з тэатрам імя Якуба Коласа ў Віцебску і ўзначальваў яго пэўны час.

Сярод найлепшых пастановак Барыса Эрына на сцэне тэатра імя Янкі Купалы — "Ліса і вінаград" паводле Г.Фігейрэда, "Забыты ўсімі" Н.Хікмета, "Трэцяя патэтычная" М.Пагодзіна, "Лявоніха на арбіце" А.Макаёнка, "На ўсякага мудраца хапае прастаты" А.Астроўскага, "Чацвёрты" К.Сіманава, "Людзі на балоце" паводле І.Мележа, "І змоўклі птушкі" І.Шамякіна, "Вечар" А.Дударава, "Памінальная малітва" Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі