Вы тут

Памёр 49-гадовы намеснік міністра замежных спраў, раней у яго выявілі COVID-19

Алег Краўчанка / БЕЛТА

Памёр 49-гадовы амбасадар Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка. Раней у яго пацвердзіўся COVID-19, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.

Алег Краўчанка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Быў кандыдатам юрыдычных навук.

Дыпламатычную службу Краўчанка пачаў у 1994 годзе ў якасці аташэ. Працаваў у амбасадах Беларусі ў Швецыі, ЗША, у структуры МЗС. 

Ад 2017-га да ліпеня 2020-га Краўчанка займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, а потым быў прызначаны амбасадарам у ЗША. Праўда, у Штаты ён так і не паспеў адправіцца і да апошняга выконваў абавязкі намесніка міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.