Вы тут

Памятаеце, мінчук "упаў" з двухпавярховых нараў і памёр? Следства дагэтуль ідзе

Дзяніс Кузняцоў / калаж Еўрарадыё

29 верасня з мінскага ізалятара на Акрэсціна ў рэанімацыю Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі паступіў 41-гадовы Дзяніс Кузняцоў. У мужчыны адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, зламаныя рэбры, косці і ключыца, па ўсім целе з розных бакоў — удары і гематомы. Лекары праводзяць некалькі аперацый, але 3 кастрычніка мужчына памірае.

— Медыкам ён паспеў расказаць, што яго збілі міліцыянеры, а міліцыянеры, у сваю чаргу, расказалі, што ён упаў з другога яруса нараў, — расказвалі тады сваякі Кузняцова. Яны не ведалі, ці ўдзельнічаў ён у пратэставых акцыях. Усё, што ім вядома, — ён проста не вярнуўся з працы.

Няма адказу на гэта пытанне дагэтуль — праз 8 месяцаў пасля смерці Кузняцова.

— Калі апошні раз даведваліся, следства яшчэ ішло. Чакаем, калі нам што-небудзь паведамяць. Больш сказаць няма чаго. За ўвесь гэты час міліцыя размаўляла з Дзянісавай мамай толькі адзін раз, падрабязнасцяў мы не ведаем. Напэўна, у гэтай сітуацыі мы не разбяромся ўжо ніколі, — расказвае Еўрарадыё сваячка Кузняцова.

У Следчым камітэце яшчэ ў кастрычніку агучылі, што мужчына быў затрыманы за дробнае хуліганства. І паабяцалі правесці судова-медыцынскую экспертызу для вызначэння дакладнай прычыны смерці.

Пасведчанне аб смерці / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.