Пампеа: Пакуль што мы не дайшлі да кропкі адмены санкцый супраць Беларусі

Майк Пампеа і Уладзімір Макей / Reuters
Майк Пампеа і Уладзімір Макей / Reuters

Зняцце санкцый з Беларусі Белы дом ставіць у залежнасць ад выканання правоў чалавека, свабода прэсы і ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці. Пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Майк Пампеа.

Па яго словах, у ЗША заўважылі паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Злучаныя Штаты лічаць неабходным працягваць супрацоўніцтва з нашай краінай, каб нарошчваць прагрэс.

"Мы паглядзім, якія санкцыі могуць быць знятыя і пасля чаго, — сказаў Майк Пампеа. — Пакуль мы да гэтага пункту не дайшлі. Але ў такія моманты, як сёння, мы набліжаемся да гэтай мэты".

Кіраўнік Дзярждэпу дадаў, што бачыць актывізацыю дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аднак пакуль ён не бярэцца сказаць, калі амерыканскі амбасадар вернецца ў Мінск, а беларускі — у Вашынгтон.

Помпео: Пока что мы не дошли до точки снятия санкций с Беларуси
Майк Пампеа і Уладзімір Макей перад прэс-канферэнцыяй / Reuters

"Што тычыцца адчувальнай сферы для Злучаных штатаў Амерыкі, якую вы назвалі, — дэмакратыі і правоў чалавека, дык гэтыя пытанні таксама сёння дэталёва і падрабязна абмяркоўваліся, — адказаў Пампеа міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. — Беларусь, магчыма, не з'яўляецца абсалютна ідэальнай краінай у гэтым плане. І мы разумеем, што і мы павінны рэалізоўваць нейкія рэформы — у тым ліку і ў плане ўдасканалення правоў чалавека. Мы гэта і робім".

Намаганні Беларусі ў сферы выканання правоў чалавека можна заўважыць, напрыклад, падчас судоў над актывістамі грамадзянскай супольнасці, якія ў снежні выходзілі на вулічныя акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў, якімі былі пакараныя ўдзельнікі акцый, наблізілася да $60 тысяч. Аўтар відэаблога "Шэры Кот" за асвятленне акцый агулам атрымаў 120 сутак адміністрацыйнага арышту. Суткамі ў ізалятары суд пакараў таксама актыўнага арганізатара пратэстаў Паўла Севярынца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі