Памочнік Лукашэнкі па Мінскай вобласці звольнены пасля трох месяцаў працы

Аляксандр Бутараў / "Горацкі веснік"
Аляксандр Бутараў / "Горацкі веснік"

Адпраўлены ў адстаўку памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Мінскай вобласці Аляксандр Бутараў. Характэрна, што ён прапрацаваў на сваёй пасадзе менш за тры месяцы, паведамляе Reform.by.

Дакумент аб вызваленні ад пасады Бутарава апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 чэрвеня. Ва ўказе аб прычынах адстаўкі не гаворыцца:

"Вызваліць Бутарава Аляксандра Міхайлавіча ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Мінскай вобласці ў сувязі з выхадам у адстаўку".

Аляксандр Бутараў стаў памочнікам Лукашэнкі 5 красавіка 2021 года. Да гэтага ён быў старшынёй райвыканкама ў сябе на радзіме, у Горках. Бутараву 49 гадоў. Скончыў сяльгасакадэмію, працаваў у калгасах, потым Шклоўскім і Круглянскім райвыканкамах, быў інспектарам Саўміна па Віцебскай вобласці, пасля чаго ўзначаліў Кіраўскі райвыканкам і у 2019 годзе — родны раён.

Да Бутарава пасаду памочніка па Мінскай вобласці займаў небезвядомы генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў, які праславіўся ўдзелам у жорсткіх разгонах "плошчы" 2010 года і маўклівых акцый у 2012-м.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі