Памежны пункт “Казловічы” стаў часткай Брэста

Зменены межы Брэста і Брэсцкага раёна. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Згодна з указам, вёскі Аркадзія, Бярнады, Вычулкі, Гершоны, Казловічы, Кацельня-Баярская, Міцькі, Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска і Старыя Задворцы Брэсцкага раёна перадаюцца ў адміністрацыйнае падпарадкаванне брэсцкіх гарадскіх савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта. У гарадскія межы Брэста ўключаны некаторыя размешчаныя ў Брэсцкім раёне зямельныя ўчасткі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, землі сельскіх населеных пунктаў з зямельнымі ўчасткамі грамадзян, якія жывуць у іх.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі