Памежнікі затрымалі двух украінцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларуссю

Памежнікі затрымалі двух украінцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларуссю

7 і 8 ліпеня пінскія памежнікі затрымалі на Століншчыне двух грамадзянаў Украіны: жанчыну 1986 года нараджэння і непаўнагадовага хлопца. Абодва яны перасяклі мяжу па-за пунктамі пропуску, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Высветлілася, што ўкраінцы прыйшлі ў Беларусь, каб збіраць ягады і грыбы. На абодвух былі складзеныя пратаколы за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. 

Жанчыне — жыхарцы Ровенскай вобласці — вынесена папярэджанне з дэпартацыяй і забаронай ўезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Яе непаўналетняга суайчынніка, які трапіўся ў 700 метрах ад беларуска-ўкраінскай мяжы, чакае аналагічнае рашэнне, але ў яго выпадку яшчэ праводзіцца разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі