Памежнікі выявілі нелегальны міграцыйны канал грамадзянаў Ірака ў ЕС

Памежнікі выявілі нелегальны міграцыйны канал грамадзянаў Ірака ў ЕС

Беларускія і літоўскія памежнікі выявілі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза, якім карысталіся грамадзяне Ірака. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, іракцы маглі трапляць на тэрыторыю ЕС і потым выязджаць назад.

Усе арганізатары і саўдзельнікі затрыманыя. На іх завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 371 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Цяпер праводяцца следчыя і аператыўныя мерапрыемствы.

Памежнікі адзначаюць, што з пачатку гэтага года незаконныя мігранты актывізаваліся. Усё часцей адбываюцца спробы несанкцыянаванага пераходу мяжы  на польскім і літоўскім кірунках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі