Памежнікі Польшчы спынілі за суткі каля 600 спробаў парушэння мяжы

Польшча ўзмацніла ахову польска-беларускай мяжы / twitter.com/StZaryn​
Польшча ўзмацніла ахову польска-беларускай мяжы / twitter.com/StZaryn​

Каля 600 спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі налічылі ў мінулыя суткі польскія памежнікі.

"Учора было зафіксавана 599 спробаў незаконнага перасячэння мяжы", расказалі ў Памежнай службе Польшчы. 9 чалавек затрыманыя. У дачыненні да яшчэ 48 чалавек складзеныя пратаколы аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю краіны.  

СМІ паведамляюць, што некалькі соцень спробаў незаконнага перасячэння мяжы зафіксавалі напярэдадні і літоўскія памежнікі. Яны таксама расказалі, што на фоне навін з беларуска-польскай мяжы ў трох літоўскіх цэнтрах рэгістрацыі замежнікаў успыхнулі беспарадкі. У гэтых цэнтрах часова пражываюць мігранты, якія хадайнічаюць аб статусе бежанца. У Мядзінінкаі давялося зжыць слезацечны газ.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС абвастрыўся ў панядзелак. У гэты дзень на ўчастак мяжы ў раёне беларускага Гродна прыйшлі тысячы мігрантаў і пачалі спрабаваць прарвацца ў Польшчу. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць. Літва ўвяла надзвычайнае становішча ў памежных раёнах. Мінулай ноччу дзве вялікія групы мігрантаў здолелі зламаць агароджу і трапіць на тэрыторыю Польшчы. Пазней польскія памежнікі заявілі, што вярнулі ўсіх уцекачоў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі