Невядомыя людзі выламалі беларускі памежны знак на мяжы з Украінай. Пра гэта заявілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паведамляецца. быццам знак выламаны да самага падмурка, а дарожка слядоў вядзе ў бок Украіны. Афіцыйны прадстаўнік Мазырскага пагранатрада Сяргей Паўлаў прыйшоў да высновы, што невядомы забраў знак ва Украіну.
Беларускія памежнікі не першы раз вінавацяць украінцаў у правакацыях на мяжы. Старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо крыўдзіўся, што ўкраінцы ўзарвалі прыгранічныя масты, замініравалі дарогі і пастаянна вядуць аэраразведку. Пра тое, што з тэрыторыі Беларусі Расія вяла наступ на Украіну, кіраўнік беларускіх памежнікаў не згадвае.