Памерла спявачка Ціна Цёрнер

Ціна Цёрнер / PAP/DPA
Ціна Цёрнер / PAP/DPA

24 траўня памерла спявачка Ціна Цёрнер

"Ціна Цёрнер, "Каралева рок-н-ролу", мірна памерла сёння ва ўзросце 83 гадоў пасля працяглай хваробы ў сваім доме ў Куснахце недалёка ад Цюрыха, Швейцарыя",гаворыцца ў заяве.

Ціна Цёрнер — амерыканская і швейцарская спявачка, актрыса, танцоўшчыца. За сваю кар'еру выпусціла дзевяць альбомаў. Восем разоў яна атрымлівала прэмію "Грэмі". Часопіс Rolling Stone назваў Цёрнер адной з найвялікшых спявачак сучаснасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі