Вы тут

Памерла Марыя Аліева, якую называюць "адным з сімвалаў пратэстнай Серабранкі"

Марыя Аліева / facebook.com/BSDP.Hramada

24 лістапада памерла ўдзельніца пратэстаў, сябра БСДП (Грамада) 67-гадовая Марыя Аліева. "Летась яна перанесла інсульт, аднак не магла быць абыякавай да таго, што адбываецца ў краіне, піша партыйная прэс-служба. — ...Для новай хвалі яна стала адным з сімвалаў пратэстнай Серабранкі".

Аліевай стала блага падчас тэлефоннай размовы, і жанчына згубіла прытомнасць. "Лекары паўгадзіны змагаліся за яе жыццё і спрабававалі яе рэанімаваць, аднак аслаблены арганізм не справіўся", — дадае прэс-служба.

Развітанне з Марыяй Аліевай адбудзецца 26 лістапада з 10:00 да 11:00 у мінскім Доме смутку па вуліцы Куляшова, 12.

facebook.com/BSDP.Hramada

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.