Вы тут

Памерла 28-гадовая футбалістка зборнай Беларусі Юлія Барысенка

Юлія Барысенка ў чырвонай футболцы. Фота: fcminsk.by

Футбалістка мінскага клуба "Зорка-БДУ" Юлія Барысенка памерла ва ўзросце 28 гадоў. Паведамленне пра яе смерць з'явілася на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" ўвечары 23 ліпеня.

Дарэчы, яшчэ яшчэ ў суботу, 21 ліпеня, Барысенка гуляла ў матчы чэмпіянату краіны супраць "Славянкі" і забіла гол. Яна правяла на полі ўсе 90 хвілін. Сустрэча завяршылася перамогай "Зоркі-БДУ" з лікам 22:0. 

На рахунку Барысенкі — чэмпіёнства Беларусі (2015), Кубак Беларусі (2010, 2015), Суперкубак Беларусі (2010, 2015, 2016), Кубак Расіі (2014), Суперкубак Расіі (2013 года). 

Паводле папярэдняй інфармацыі, 22 ліпеня спартсменка з сяброўкамі адпачывала на возеры ў Кобрынскім раёне. Яны разам купаліся, а на бераг Юлія не вярнулася. Цела было знойдзена толькі на наступны дзень, інфармуе сайт nn.by.