Палякі збіраюцца "заглушыць" Мадону нацыянальным гімнам

Польскія каталікі вырашылі "змагацца" з канцэртам Мадоны. Падчас выступу тысячы вернікаў з транспарантамі будуць пратэставаць супраць спявачкі і спрабаваць пераспяваць яе з дапамогай рэлігійных гімнаў і патрыятычных песень.

Выступ Мадоны, запланаваны на бліжэйшую суботу, справакаваў ў Польшчы сапраўдны скандал. Каталікі пры падтрымцы дэпутатаў, а таксама былога прэзідэнта краіны Леха Валенсы, выступілі супраць канцэрта. Яго дата — 15 жніўня — супадае са святам Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі. Па словах праціўнікаў канцэрта, выступ спявачкі носіць "антыхрысціянскі" характар і абражае іх рэлігійныя пачуцці.

РИА НОВОСТИ

Фота: Аssociated Рress

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі