Палуда: Чарговым смяротным прысудам улады павышаюць стаўкі
![Палуда: Чарговым смяротным прысудам улады павышаюць стаўкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/andrejpaluda.jpg.webp?itok=w_5btniO)
Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі. Да расстрэлу прыгаварылі Кірыла Казачака з Мазыра, яго прызналі вінаватым у забойстве двух сваіх дзяцей і прысудзілі да вышэйшай меры.
“Існуе меркаванне, што такім чынам павышаюцца стаўкі прадстаўнікамі дзяржавы, каб пытанне смяротнага пакарання абмяняць на нешта па больш высокім кошце. Гэта пытанне палітычнай плоскасці”, — каментуе Еўрарадыё каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
За гэты год было вынесена 5 смяротных прысудаў. Чатыры чалавекі ўжо расстраляныя.