Палова літоўцаў выступілі супраць будаўніцтва беларускай АЭС

8 тысяч чалавек узялі ўдзел у галасаванні наконт бяспекі беларускай АЭС. Яго правёў папулярны літоўскі партал Lietuvos rytas.  Палова ўдзельнікаў на пытанне “Ці варта непакоіцца пра бяспеку беларускай АЭС?” адказалі: “Вядома! Трэба зрабіць усё магчымае для таго, каб будаўніцтва небяспечнай станцыі было спынена як мага хутчэй”. 28% адказалі: “А што гэта зменіць? Станцыю ж ужо пачалі будаваць”. А яшчэ 12% лічаць, што беларусы пабудуюць бяспечную АЭС.

Астатнія 10% адзначылі, што іх гэта пытанне не цікавіць, бо яны ўсё адно з’едуць з Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі