Паломнікам да Дароў вешчуноў не хапае прыбіральняў

На гарачую лінію партала TUT.BY звярнулася чытачка з Мінска. Офіс, у якім працуе Валянціна Медзікава, знаходзіцца якраз насупраць чаргі паломнікаў — на праспекце Незалежнасці. І вось ужо некалькі дзён з пачатку паломніцтва прадпрыемства адчувае сапраўдны наплыў людзей, якім неабходна наведаць прыбіральню.



Па яе словах, каля чаргі стаяць толькі дзве грамадскія прыбіральні. "Навошта вывелі ДАІ, міліцыю, усё што заўгодна? А дзе мабільныя перасоўныя пункты для гігіены? Усе маўчаць неяк пра гэта. Чаму на свята горада прывозяць каля 50 кабінак і няма праблем, а тут такое " — дзівіцца жанчына.



Дары вешчуноў застануцца ў сталіцы яшчэ пару дзён. Аднак надзённыя патрэбы ў людзей ніхто яшчэ не адмяняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі