Вы тут

Палітзняволеная Людміла Волкава асуджана на 2 гады калоніі агульнага рэжыму

Людміла Волкава / БСДП

Сябра прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Людміла Волкава асуджана на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК), паведамляе партыйная прэс-служба. Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Шут). Быў задаволены іск "Мінсктранса" на суму 152 тысячы рублёў за "блакіроўку руху грамадскага транспарту".

У Волкавай ёсць 6-гадовы сын, якога яна выхоўвала адна.

Людмілу Волкаву затрымалі 19 студзеня сёлета на працоўным месцы. З моманту затрымання яна знаходзілася ў ізалятары. Следчыя выявілі 10 эпізодаў яе ўдзелу ў масавых вулічных пратэстах 2020 года.

У БСДП лічаць, што прычынай затрымання Волкавай стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць забраную падчас вобшуку тэхніку.

Беларускія праваабаронцы прызналі Людмілу Волкаву палітзняволенай у пачатку лютага 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.