Палітвязні Дзмітрый і Валерыя Баяровічы асуджаны на тры гады "хатняй хіміі"

Дзмітрый і Валерыя Баяровічы / prisoners.spring96.org
Дзмітрый і Валерыя Баяровічы / prisoners.spring96.org

Палітвязні Дзмітрый і Валерыя Баяровічы асуджаны на тры гады "хатняй хіміі". Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Інчына). Баяровічаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020-га. Яны былі за кратамі з 14 сакавіка 2023 года.

Дзмітрый Баяровіч — пісьменнік і фатограф. Раней ён працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020-м звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Баяровіча разам з жонкай затрымалі ў сакавіку сёлета.

Беларускія праваабаронцы прызнавалі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.

19 ліпеня да будынка суда Ленінскага раёна Мінска прыходзілі прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з Баяровічамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі